МІНСК, 28 кра — Sputnik. Вядомыя беларусы падтрымалі творчасць беларускага пісьменніка Кірыла Стаселькі. У межах кампаніі, якая пачалася летась, яны рабілі здымкі ці сэлфі з кнігамі Дзіцячы маніфест і Marginalis.
Як распавялі арганізатары акцыі, большасць выкладала здымкі ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках. Сярод шматлікіх удзельнікаў — мадэльер Саша Варламаў, журналістка Ганна Бонд, кампазітар Эдуард Ханок, тэлевядучыя Яўген Булка і Антон Мартыненка.
"Раман "Marginalis" быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане аб'ёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса", — адзначылі арганізатары.
Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі "Дзіцячы маніфест" была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, сярод якіх шорт-ліст прэміі "Дэбют" і лонг-ліст "Гедройца".