МІНСК, 29 кра — Sputnik. Фестываль дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй" упершыню пройдзе ў Глыбокім 6-7 мая, распавялі арганізатары фестывалю.
Ініцыятарам фестывалю стаў Віталь Воранаў — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст, ураджэнец Глыбоцкага раёна, а цяпер жыхар польскай Познані, які выкладае ірландскую літаратуру ва ўніверсітэце чэшскага горада Брно.
"Падобныя на беларускую дуду інструменты ёсць у традыцыях многіх народаў Еўропы. Назва фестывалю тлумачыцца тым, што ў ім прымуць удзел дудары з Беларусі і замежжа, якія будуць прадстаўляць не столькі свае краіны, колькі рэгіёны. Напрыклад, чэхі з Маравіі прэзентуюць свой фальклор і дударскую традыцыю. Тое ж самае з Бельгіяй, а таксама з палякамі, якія будуць прадстаўляць рэгіён Вялікапольшчу, чакаем у госці і аднаго дудара з Шатландыі", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
У першы дзень фестывалю будзе адкрыта адразу дзве выставы — "Дуда ў літаратуры" ў раённай бібліятэцы і выстава "Велікапольскія дуды ў XXI стагоддзі" — у гісторыка-этнаграфічным музеі.
"Экспазіцыя "Дуда ў літаратуры" збярэ кнігі беларускіх класікаў, хто ўзгадваў у сваіх творах гэты музычны інструмент, таксама будуць прадстаўлены старадаўнія кнігі, якім ужо больш за сотню гадоў. Такім чынам мы мусім адзначыць яшчэ адно свята — 500-годдзе кнігадрукавання", — начальнік аддзела ідэялагічнай работы, культуры па справах моладзі Глыбокскага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.
На экспазіцыі велікапольскай дуды наведвальнікі фестывалю ўбачаць унікальныя экспанаты з познаньскіх фондаў.
"Мы плануем зрабіць гэты фестываль традыцыйнай з'явай на Глыбоччыне, і штогод рэгіён, які будзе прадстаўляць свой рэгіён, будзе кожны раз новы", — распавялі арганізатары.