"Дударскі рэй" збярэ лепшых дудароў з розных рэгіёнаў Еўропы

© Sputnik / Юлія ХвошчБылы ўдзельнік Litvintroll, лідэр гурта Sakramant Васіль Верабейчыкаў
Былы ўдзельнік Litvintroll, лідэр гурта Sakramant Васіль Верабейчыкаў - Sputnik Беларусь
На фестывалі будзе прадстаўлена дуда Вялікапольшчы, Маравіі, Фландрыі, Валоніі і Шатландыі.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Фестываль дударскіх рэгіёнаў "Дударскі рэй" упершыню пройдзе ў Глыбокім 6-7 мая, распавялі арганізатары фестывалю.

Ініцыятарам фестывалю стаў Віталь Воранаў — беларускі перакладчык, літаратар, выдавец, публіцыст, ураджэнец Глыбоцкага раёна, а цяпер жыхар польскай Познані, які выкладае ірландскую літаратуру ва ўніверсітэце чэшскага горада Брно.

Дударскі фэст-2017 - Sputnik Беларусь
Дуда як сімвал вернасці традыцыям – "Дударскі фэст-2017" прайшоў у Мінску

"Падобныя на беларускую дуду інструменты ёсць у традыцыях многіх народаў Еўропы. Назва фестывалю тлумачыцца тым, што ў ім прымуць удзел дудары з Беларусі і замежжа, якія будуць прадстаўляць не столькі свае краіны, колькі рэгіёны. Напрыклад, чэхі з Маравіі прэзентуюць свой фальклор і дударскую традыцыю. Тое ж самае з Бельгіяй, а таксама з палякамі, якія будуць прадстаўляць рэгіён Вялікапольшчу, чакаем у госці і аднаго дудара з Шатландыі", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

У першы дзень фестывалю будзе адкрыта адразу дзве выставы — "Дуда ў літаратуры" ў раённай бібліятэцы і выстава "Велікапольскія дуды ў XXI стагоддзі" — у гісторыка-этнаграфічным музеі.

LIVE: гутарка з удзельніцай Дударскага фэсту 2017 Аксанай Мароз - Sputnik Беларусь
Відэа
ВІДЭА: беларуская дуда — родная сястра шатландскай валынкі

"Экспазіцыя "Дуда ў літаратуры" збярэ кнігі беларускіх класікаў, хто ўзгадваў у сваіх творах гэты музычны інструмент, таксама будуць прадстаўлены старадаўнія кнігі, якім ужо больш за сотню гадоў. Такім чынам мы мусім адзначыць яшчэ адно свята — 500-годдзе кнігадрукавання", — начальнік аддзела ідэялагічнай работы, культуры па справах моладзі Глыбокскага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.

На экспазіцыі велікапольскай дуды наведвальнікі фестывалю ўбачаць унікальныя экспанаты з познаньскіх фондаў.

"Мы плануем зрабіць гэты фестываль традыцыйнай з'явай на Глыбоччыне, і штогод рэгіён, які будзе прадстаўляць свой рэгіён, будзе кожны раз новы", — распавялі арганізатары.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі