Вікторыя Салаўёва, Sputnik.
Самую прыгожую дзяўчыну, якая можа свабодна размаўляць па-беларуску і добра ведае нацыянальныя традыцыі, выбіралі ў Годна. Фолк-конкурс "Гарадзенская беларусачка" адбыўся ў пятніцу, 28 красавіка. Як праходзіў беларускамоўны конкурс прыгажосці, назіраў карэспандэнт Sputnik.
Гатавалі "Чараўніцу кветак"
У гэты вечар са сцэны гучала толькі родная мова і толькі беларускамоўныя песні. "Ганна, ты лепшая!" — выкрыквалі паклоннікі адной з удзельніц. А на плакатах-расцяжках, якія ўзнімалі групы падтрымкі, былі напісаны беларускамоўныя слоганы. Нават некаторыя гледачы стараліся перашоптвацца на роднай мове.
Да фінальнага шоу ўдзельніцы рыхтаваліся амаль два месяцы — рыхтавалі творчыя нумары, відэаролікі-прэзентацыі і нават вучыліся гатаваць беларускія народныя стравы. Але гэта былі не стандартныя караваі, а больш цікавыя стравы і напоі. Напрыклад, дзяўчыны гатавалі кактэль з мёду і траў з таямнічай назвай "Чараўніца кветак".
Беларусачка — не толькі сялянка
"Гарадзенская беларусачка" — гэта не проста конкурс прыгажосці, гэта яшчэ і свята беларускай культуры. Ён існуе ў Гродна амаль 20 гадоў, але праводзіўся толькі ў 11 раз. У гэтым годзе было ўсе сур'ёзна. Арганізатары нават праводзілі кастынг — з 24 жадаючых абралі 10 прыгажунь, а ў фінальным шоу прымала ўдзел 7 з іх. Арганізатары пастараліся ператварыць конкурс ў сапраўднае шоу.
Напраклад, дзяўчыны выходзілі не толькі ў нацыянальных строях, але і ў гістарычных сукенках, якія насілі дочкі беларускай шляхты гадоў 150-200 назад.
"Мы хацелі паказаць, што беларусачка ў гістрачным разуменні — гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і знаная дзяўчына, якая быццам толькі сышла з партрэтаў вядомых мастакоў", — патлумачыў піяр-мэнаджар конкурсу Сяргей Іваноў.
Дэфіле ў сучасным стылізаваным адзенні ад вядомага мадэльера паказала, якімі могуць быць сучасныя вышыванкі.
Узгадалі Naviband і безвізавых турыстаў
Сябры журы, якое складалася выключна з мужчын, павінны быілі ацаніць не столькі прыгжосць дзяўчат, колькі іх уменне размаўляць па-беларуску. Асабліва цікава было паслухаць, як дзяўчыны адказвалі на пытанні сябраў журы. Бо некаторыя былі з падкавыркай, а прыгажуні адказвалі без падрыхтоўкі.
"Што бы вы зрабілі, калі б сталі беларускім супермэнам", — спыталіся ў адной з удзельніц. Яна не згубілася і расказала, што ператварылася б у матылька, які будзе лятаць па свеце і расказваць пра сінявокую Беларусь.
Адна ўдзельніцы ўзгадала любімую кнігу "Людзі на балоце", іншая — любімы музычны гурт — Naviband, трэцяя расказала, якімі б словамі прывітала безвізавых турыстаў.
Будавалі жывую піраміду і спявалі па-беларуску
Цікавымі былі і творчыя нумары ўдзельніц. Хтосці спяваў, хтосці выконваў танец жывата, акрабатычны нумар ці пантаміму. Музыкальнае суправаджэнне было толькі беларускім. Напрыклад, будучая пераможца рассказала пранзальны верш пра матулю, а потым выйшла ў зал, каб падарыць своёй маме кветкі.
Пад канец святочнага вечара дзяўчыны паказалі, что беларусачкі ўмеюць не только спяваць і танцчыць, але валодаюць добрай спартыўнай падрыхтоўкай. Навінкай гэтага года стаў харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу і гімнастыкі. Удзельніцы пабудавалі на сцэне жывую піраміду і паказалі, что лёгка могуць сесці на шпагат.
Выбіраць самую-самую было няпроста. Але пасля падліку галасоў вызначылася тройка лідэраў. Трэцяя месца і званне другой віцэ-беларусачкі атрымала 18 гадовая студэнтка ГрДУ імя Я. Купалы Аляксандра Радковіч. Званне першай віцэ-беларусачкі — Ганна Шаматовіч (22 гады, ГрДУ імя Я. Купалы). А галоўную ўзнагароду — званне "Гарадзенская беларусачка-2017" — атрымала Анастасія Трафімчык. Прыгажуні 23 гады, яна працуе настаўніцай у СШ №8.