Прадзюсар і дырэктар тэатра "Кропка" Сяргей Шапчыц распавёў, што ідэя праекта заключаецца ў тым, што "мы хацелі зрабіць нешта незвычайнае для нашых дзяцей. Мы заўважылі, шо дзецям цяжкавата хадзіць у тэатр, бо мы іх прымушваем гадзіну не рухацца".
Па яго словах, "утрымаць увагу дзіцяці цэлую гадзіну — гэта вельмі складана. Праз гульню ўсё даецца значна прасцей і цікавей. Нічога падобнага да нашага тэатра няма нідзе".
Сяргей Шапчыц нагадаў, што "першы спектакль у нас была "Снежная каралева", і кожны новы спектакль дае нам патрэбныя веды".
"Маленькі прынц" выходзіць за межы стандартнага тэатру, у нас ідзе ўжо не проста сцэнаграфія, а сапраўдная візуалізацыя", — рэзюмаваў прадзюсар.
Паказы праекта будуць праходзіць у арт-цэнтры "Кропка" (ГЗЦ Galleria Minsk, 5-ы паверх) да пачатку чэрвеня. Для максімальнай зручнасці маленькіх гледачоў кожны паказ разлічаны ўсяго на 60 чалавек.
Па буднях уваходны білет каштуе 20 рублёў, сямейны (3 чалавекі) — 50 рублёў. Па выхадных — 25 і 65 рублёў адпаведна.