У чэмпіянаце, які ўжо ў другі раз праходзіць у БДУ, прынялі ўдзел больш за 70 школьнікаў з Беларусі, Расіі і Украіны.
Канкурсанты спаборнічаюць у розных катэгорыях: зборцы кубіка Рубіка нагамі, усляпую, адной рукой і пірамідкі Рубіка з рознай колькасцю граняў.
У чэмпіянаце выступіць самая маладая спідкуберша з Расіі — чатырохгадовая Варвара Берлінде.
Фіксуе вынікі спаборніцтваў прадстаўнік сусветнай некамерцыйнай арганізацыі WCA (World Cube Association) Ілля Цярэшка. Арганізатарам выступіла ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю.
У мінулым годзе ў рамках спаборніцтваў другакурснік ФРіКТ Павел Юшкевіч усталяваў два новых рэкорду Беларусі па спідкубінгу.