Sputnik уручыць георгіеўскія стужкі ў памяць аб перамоге

© Sputnik / Виктор ТолочкоДзень перамогі ў Мінску
Дзень перамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
З 1 мая стужкі змогуць атрымаць удзельнікі і госці медыямерапрыемстваў Sputnik на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра агенцтва.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Напярэдадні Дня Перамогі інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь прапануе жыхарам і гасцям Мінска прыняць удзел у штогадовай акцыі "Георгіеўская стужка". З 1 мая стужкі змогуць атрымаць удзельнікі і госці медыямерапрыемстваў Sputnik на пляцоўцы мультымедыйнага прэс-цэнтра агенцтва (вул. Камуністычная, 86, 4 паверх).

"Георгіеўская стужачка — сімвал мужнасці ўсіх народаў, якія перамаглі фашызм, і Sputnik рады падтрымаць традыцыйную акцыю. Гэтая традыцыя працягвае развівацца: у многіх краінах былога Саюза з'явіліся свае стужачкі, свае сімвалы. Але не колер і форма стужачкі з'яўляюцца галоўным у гэтыя дні. Галоўнае — гэта наша агульная Перамога. І памяць аб гэтай перамозе павінна аб'ядноўваць нашы народы", — распавёў кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура.

Ідэя акцыі "Георгіеўская стужачка" нарадзілася ў 2005 годзе ў сценах медыягрупы "Россия сегодня" (у 2005 годзе — РІА "Новости", з 2013 года — МІА "Россия сегодня") пры ўдзеле грамадскай арганізацыі "Студэнцкая абшчына". З таго часу акцыя стала не толькі ўсерасійскай, але і міжнароднай: з 2009 года георгіеўскія стужачкі распаўсюджваюць у замежных прадстаўніцтвах Рассупрацоўніцтва па ўсім свеце.

За больш чым 10 гадоў розныя грамадскія і камерцыйныя арганізацыі станавіліся арганізатарамі акцыі. Для мільёнаў людзей не толькі ў Расіі, але і за мяжой, георгіеўская стужачка з'яўляецца сімвалам памяці, сувязі пакаленняў і вайсковай славы. З 2016 года акцыя праводзіцца сіламі тысяч Валанцёраў Перамогі па ўсёй Расіі пры каардынацыі і падтрымцы Распатрыётцэнтру і Рассупрацоўніцтва пры інфармацыйнай падтрымцы МІА "Россия сегодня".

Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Sputnik Беларусь пачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Партал агенцтва ўваходзіць у ТОП-10 вядучых нацыянальных СМІ краіны. 

Стужка навiн
0