Расфарбаваць пахмурнае неба Мінска яркімі фарбамі мінчан запрасілі ў сталічны парк Dreamland удзельнікі арт-праекта "Разам Запальваем" з Санкт-Пецярбурга.
Баяцца не трэба — дым бяспечны і не пакідае слядоў на вопратцы. Затое стварае добры настрой і размалёўвае шэрае мінскае неба, а вясёлае свята сагравае ў гэты халодны красавік 2017-га.
У наступныя выхадныя ў парку Dreamland плануюць падымаць настрой з дапамогай светлашарыкаў. Не прапусціце!

1/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Артысты ў чаканні свайго гледача.

2/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Запальваць у парку Dreamland пачалі з танцаў.

3/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Другім нумарам у праграме ішло шоу мыльных бурбалак.

4/13
Мыльныя бурбалкі размалявалі шэры дзень і маркотныя твары.

5/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Мастацтва стварэння правільных бурбалак.

6/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзецям цікава: лопне бурбалка ці не?

7/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Бурбалкі вялікія і маленькія.

8/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Крыху ўсмешак, і хмары разышліся самі.

9/13
© Sputnik / Виктор Толочко
29 красавіка ў сталічным парку Dreamland прайшоў першы дзень Фестывалю каляровага дыму, які арганізоўвае арт-праект "Разам Запальваем" з Санкт-Пецярбурга.

10/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Каляровае сямейнае сэлфі - цудоўная ідэя.

11/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Дым, які выкарыстоўваецца арганізатарамі, абсалютна бяспечны і не пакідае слядоў на вопратцы.

12/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Замест сонейка - жоўты дым.

13/13
© Sputnik / Виктор Толочко
Гэтым красавіком, каб сагрэцца, патрэбны яшчэ і агонь.