Святам беларускай культуры распачаўся летні музычна-турыстычны сезон у Верхнім горадзе. На пляцоўцы ля Ратушы разгарнуўся кірмаш, які сабраў каля 200 рамеснікаў з усёй Беларусі. Музычным складнікам культурнага фестывалю сталі выступленні народных ансабляў песні і танцу — на сцэну цягам дня выходзілі калектывы "Харошкі", "Мярэжа", Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі.
Мінчукі і госці сталіцы мелі магчымасць не толькі патанчыць пад беларускую "Лявоніху", але і паглядзець незвычайнае выкананне твораў Манюшкі і песні "Касіў Ясь канюшыну".