МІНСК, 2 мая — Sputnik. Cвята песні пройдзе ў сталіцы 5 і 6 мая і аб'яднае на адной сцэне лепшыя харавыя калектывы і аркестры, распавялі арганізатары мерапрыемства.
Канцэрт першага фестывальнага дня адбудзецца ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — на сцэну выйдуць хоры дзіцячых школ мастацтваў Мінска, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, зводны дзіцячы хор Мінска пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко, аркестр рускіх народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Чэрнікава.
У другі дзень, 6 мая, свята прадоўжыцца ў ГЦ "Сталіца" з 14 да 17 гадзін — гледачам прадставяць фестываль дзіцячых фальклорных калектываў горада Мінска. У канцэрце возьмуць удзел Народны хор Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі і ансамблі сталічных устаноў адукацыі і цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі ("Медуніца", "Цернічка", "Святкі" і іншыя).
У праграме харавога свята прагучаць апрацоўкі народных песень, творы беларускіх і расійскіх кампазітараў — Алены Атрашкевіч, Уладзіміра Кур'яна, Сяргея Плешака, Станіслава Манюшкі, Аляксея Туранкова, Леаніда Захлеўнага, Ігара Лучанка, Уладзіміра Алоўнікава, Эдуарда Зарыцкага, Яўгена Крылатова, Аляксандры Пахмутавай, Алега Храмушына.
Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.