Мінабароны РФ паказала ката, які выправіўся ў паход да берагоў Сірыі

© Sputnik / Олег Ласточкин / Перайсці ў медыябанкАвіянясучы крэйсер "Адмірал Кузняцоў"
Авіянясучы крэйсер Адмірал Кузняцоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Караблі ваенна-марскога флота Расіі ў дальнім паходзе суправаджаў руды матрос.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Міністэрства абароны Расіі апублікавала ў афіцыйным акаўнце ў Facebook фатаграфію першага ката, які ўдзельнічаў у далёкім марскім паходзе да берагоў Сірыі.

Нажаль, але ў абаронным ведамстве Расіі не ўдакладнілі, як завуць незвычайнага матроса. Карыстальнікі сацыяльных сетак прапануюць зваць яго "Матроскін".

Далёкі паход авіяноснай групы Паўночнага флота да берагоў Сірыі пачаўся 15 кастрычніка 2016 года, 8 лютага 2017 года караблі вярнуліся ў Севераморск, прайшоўшы каля 18 тысяч марскіх міль.

У рамках аперацыі ракетны крэйсер "Пётр Вялікі", авіяносец "Адмірал Флота Савецкага Саюза Кузняцоў", вялікія супрацьлодкавыя караблі "Севераморск", "Віцэ-адмірал Кулакоў" і суда забеспячэння выконвалі задачы па барацьбе з тэрарызмам у Сірыі.

Стужка навiн
0