Міністры сустрэнуцца з грамадзянамі ў маі

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкЧыноўнікі
Чыноўнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Саўмін апублікаваў майскі графік асабістых прыёмаў віцэ-прэм'ераў і кіраўнікоў усіх ведамстваў, прыйсці на прыём могуць грамадзяне і прадстаўнікі юрыдычных асоб.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Савет міністраў Беларусі на афіцыйным сайце апублікаваў графік прыёму першым віцэ-прэм'ерам Васілём Мацюшэўскім і кіраўнікамі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб на май бягучага года.

Як вынікае з графіка, у маі грамадзяне змогуць пагутарыць з Мацюшэўскім, які курыруе фінансавы сектар, ужо ў сераду 3 мая.

Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко правядзе прыём 5 мая, 10 мая грамадзян будзе прымаць кіраўнік МПЗ Сяргей Налівайка, 12 мая з грамадзянамі гатовы сустракацца міністр прамысловасці Віталь Воўк.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў сустрэнецца з грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб 17 мая, кіраўнік МНС Уладзімір Вашчанка — 19 мая.

У сераду, 24 мая, незадоўга да пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, грамадзян будзе прымаць міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў правядзе прыём 26 мая, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута — 31 мая.

Трапіць на асабісты прыём да міністра ці першага віцэ-прэм'ера можна, як правіла, па папярэднім запісе, пагутарыць з першым віцэ-прэм'ерам Мацюшэўскім можна толькі па папярэднім запісе і з прадстаўленнем звароту, у якім выкладаецца сутнасць пытання. Запісацца на прыём можна па тэлефонах у Мінску: 222-65-09 і 222-66-17.

Стужка навiн
0