Сіноптыкі: у аўторак значна пацяплее

© AP / Michael ProbstВясновыя кветкі, архіўнае фота
Вясновыя кветкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле папярэдніх прагнозаў, першы тыдзень мая ў Беларусі будзе досыць цёплым.

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Тэмпература паветра пачне павышацца ў Беларусі з аўторка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Халаднаватае надвор'е ўсталявалася па большай частцы краіны ў канцы красавіка: тэмпература паветра была некалькі ніжэй за кліматычную норму, з-за чаго ў шэрагу рэгіёнаў адмовіліся ад адключэння ацяплення. Цёпла было толькі на Гомельшчыне: там слупкі тэрмометраў падымаліся да +25°С.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, на першы тыдзень апошняга месяца вясны ўжо з аўторка 2 мая тэмпература паветра паступова будзе павышацца. Так, у Мінску ў бліжэйшыя дні днём прагназуецца ад +10 да +16°С.

Дажджы чакаюцца ў цэнтральных раёнах рэспублікі толькі ў аўторак, а ўжо з серады сіноптыкі абяцаюць яснае і досыць камфортнае надвор'е.

Месцамі па Беларусі ў бліжэйшы тыдзень паветра будзе прагравацца вышэй +20°С, у некаторых раёнах на поўначы і захадзе Беларусі днём прагназуецца каля +10°С.

Стужка навiн
0