МІНСК, 2 мая — Sputnik. Міністэрства замежных спраў Беларусі змяніла лагатып, пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце ў Twitter.
У Міністэрства замежных спраў Беларусі новы лагатып. Падпісвайцеся на нашы акаўнты ў сацсетках, каб даведвацца аб усіх навінах першымі pic.twitter.com/MohSl4eGT7
— МИД Беларуси 🇧🇾 (@BelarusMID) May 2, 2017
Замест знака з выявай будынка Міністэрства ў ведамства з'явіўся лагатып у колерах дзяржаўнага сцяга, якія нанесеныя па-над традыцыйным элементам арнаменту "васьмірог".
Цікава, што знак "васьмірог" азначае мужчынскі пачатак, багацце, дабрабыт і прыгажосць, а таксама ачышчальную энергію. Гэта адзін з самых распаўсюджаных традыцыйных сімвалаў, які выкарыстоўвася ўсебакова.