МІНСК, 3 мая — Sputnik. Умовы надвор'я на Беларусі паступова паляпшаюцца — у рэспубліку ідзе доўгачаканае цяпло, паведамілі Sputnik у аўторак у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сераду, 3 мая, чакаецца воблачна з праясненнямі, дажджы магчымыя толькі па захадзе краіны, раніцай і днём, а тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 да +6°С, днём — да +18°С.
У чацвер і пятніцу па паўднёва-заходняй палове Беларусі яшчэ магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Пры гэтым ноччу будзе халаднавата — ад 0 да +7°С, а на Віцебшчыне замаразкі да —2°С. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі+14°С, па паўднёвым усходзе рэспублікі — да +18°С.