Кінапаказ кароткага метра пройдзе ў межах Belaruski No Wave

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкБабіна са старой кінаплёнкай
Бабіна са старой кінаплёнкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паказ прымусіць задумацца пра тое, як інтэрнэт-культура і новыя камп’ютарныя тэхналогіі адбіваюцца на творчасці сучасных аўтараў, дзе находзіцца мяжа паміж жанрамі і ці варта яе шукаць.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Фестываль з'яўляецца своеасаблівым дублем Cinema Perpetuum Mobile і прадставіць 11 караткаметражак цягам аднаго вечара. Упершыню праграма Belaruski No Wave з васьмі стужак была прадстаўлена на кінафестывалі кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile-2017, распавялі Sputnik у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Кадр з фільму Кніга Ілая - Sputnik Беларусь
Спачатку было слова, ці "Кніга Ілая" па-беларуску

Яны таксама адзначылі, што падчас паказу гледачы адкрыюць для сябе беларускіх "The Girls" і Ліну Данхэм, уцягнуцца ў эксперымент з візуальным успрыняццем разам з працамі Гены Буто, з новага боку ўбачаць фатаграфіі Аляксандра Васюковіча, Максіма Сарычава, Сяргея Гудзіліна, пабачаць дэнамінацыю ў 3D мэпінге, адзначаць кінематаграфічнасць беларускіх кліпаў і пачуюць самае працяглае прызнанне ў каханні.

"Часам апошніх гадоў мы можам назіраць, як аўтары па ўсім свеце ўсё часцей імкнуцца спалучаць у сваіх творах мастацкія сродкі выразнасці "старога" кінематографа, відэаблогаў, фатаграфіі, інтэрнэт-серыялаў, арт-перфомансаў і відэаарта. У межах Belaruski No Wave мы паспрабуем адказаць на пытанне як інтэрнэт-культура і новыя камп'ютарныя тэхналогіі адбіваюцца на творчасці нашых аўтараў, дзе находзіцца мяжа паміж жанрамі і ці варта яе шукаць", — распавялі арганізатары паказу.

Праграма:

  • "Маша" — гісторыя кахання хворай на рак дзяўчыны ад аўтараў Арцёма Гарбацэвіча і Ірыны Арэхоўскай (2015) / 6 хвілін;
  • "Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма" — Аляксандр Васюковіч (2016) / 11 хвілін;
  • "Абед" — Максім Сарычэў (2016) / 8 хвілін;
  • "Час для кахання" — Дзмітрый Вялескевіч (2016) / 8 хвілін;
  • "Усе свае", 5-я серыя "Было ці не" — TemaVidos (2016) / 22 хвілін;
  • "Denomination" — Эміль Зенько (2016) / 2 хвіліны;
  • "283 жабкі" — Генадзь Буто (2016) / 1 хвіліна;
  • "Mustelide — Rahat Lukum" — Tracy Hiphop (2016) / 3 хвіліны;
  • "The Glitchhh" — Trap Doctape media (2016) / 3 хвіліны;
  • "Адбіткі" — Генадзь Буто (2016) / 3 хвіліны;
  • "Востраў малака" — Сяргей Гудзілін (2016) / 5 хвілін.

Паказ пройдзе 5 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, пачатак а 19-й гадзіне.      

Стужка навiн
0