Шкарпэткі пераможцаў: у Брэсце выпусцілі "кансервы" да 9 Мая

Падпісацца
Партыя "кансерваваных шкарпэтак" паступіла ў продаж абмежаваным накладам – усяго тры тысячы асобнікаў.

БРЭСТ, 3 мая — Sputnik. Брэсцкі панчошны камбінат выпусціў сувенірную серыю шкарпэтак у бляшанцы, прысвечаную Дню Перамогі пад назвай "Шкарпэткі пераможцаў", паведамілі Sputnik у сераду на прадпрыемстве.

"Гэтым разам у бляшанку спакавалі чорныя мужчынскія шкарпэткі з сімвалам Брэсцкай крэпасці", — распавялі на камбінаце.

На бляшанцы намаляваны Холмскія вароты Брэсцкай крэпасці, а на шкарпэтках — зорка.

Партыя сувенірных "кансерваў" абмежавана трохтысячным накладам на ўсю краіну. Бляшанкі ўжо знаходзяцца ў продажы, кошт за штуку — 2 рублі 99 капеек.

Гэта чацвёртая серыя шкарпэтак ад Брэсцкага панчошнага камбіната. Раней прадпрыемства выпускала адмысловыя серыі да 23 лютага, 8 Сакавіка і 1 красавіка.

Стужка навiн
0