У парку Перамогі 13 мая пройдзе велакарнавал "Viva, ровар!"

© Sputnik Марина СеребряковаВелапрабег, архіўнае фота
Велапрабег, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскі велакарнавал у гэтым годзе атрымаў статус міжнароднага - яго замежныя ўдзельнікі вызваленыя ад выплаты консульскага збору пры атрыманні беларускай візы для перасячэння мяжы наземным транспартам.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Велакарнавал "Viva, ровар!" адбудзецца ў парку Перамогі 13 мая, паведаміла прэс-служба Мінгарвыканкама.

Паводе інфармацыі прэс-службы, з кожным годам колькасць удзельнікаў велакарнавала расце. Калі ў 2015-м іх было 5 тысяч, то ў 2016-м — больш за 9 тысяч удзельнікаў. Плануецца, што на гэты раз грандыёзнае мерапрыемства збярэ 15 тысяч людзей.

Спартыўныя веласіпеды, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларус стаў пераможцам міжнароднай велагонкі Тур Мерсіна ў Турцыі

"Мерапрыемства пачнецца ў 13:00. Па традыцыі тысячы веласіпедыстаў праедуць парадам па праспекце Пераможцаў, пасля чаго ў парку Перамогі іх чакае яркі фестываль. На беразе Камсамольскага возера размесцяцца каля 20 забаўляльных пляцовак, дзе ўдзельнікаў будуць чакаць конкурсы карнавальных касцюмаў, розныя спаборніцтвы, фотазоны, зона навукі і вынаходак, спартыўная зона ВК "Мінск", выступы вядомых артыстаў і мноства падарункаў і прызоў ад арганізатараў. Для самых маленькіх гасцей свята будзе функцыянаваць пляцоўка "Сочны горад", — распавялі ў Мінгарвыканкаме.

Гэтым разам усе ўдзельнікі, якія прайшлі рэгістрацыю анлайн, змогуць атрымаць свае нумары загадзя. Рэгістрацыя таксама будзе праходзіць у парку Перамогі перад стартам велапарада.

У Мінгарвыканкаме адзначылі, што мінскі велакарнавал у гэтым годзе атрымаў статус міжнароднага — яго замежныя ўдзельнікі вызваленыя ад выплаты консульскага збору пры атрыманні беларускай візы для перасячэння мяжы наземным транспартам.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі