Як прызналася ў інтэрв'ю на радыё Sputnik Беларусь рэжысёр карціны Аляксандра Бутар, фільм "Салодкае развітанне Веры" трапіў на прэстыжны кінафестываль незвычайным шляхам — дзякуючы Міністэрству ўнутраных спраў Беларусі.
"Гэты фестываль курыруе беларускае пасольства ў ЗША, і яны сталі цікавіцца, чаму на такім буйным фестывалі не прадстаўлена Беларусь, і што ж ёсць у нашым кіно, што магло б там пабываць. І такім чынам выйшлі на "Веру". Спачатку туды паляцеў англійскі трэйлер, які месяц круціўся ў кінатэатрах, а потым ужо паляцела сама "Вера", — распавяла рэжысёр.
Карціна "Салодкае развітанне Веры" была прадстаўлена на фестывалі адразу ў некалькіх намінацыях і стала лепшай у рэйтынгу рамантычных фільмаў.
Поўная версія гутаркі з рэжысёрам, прадзюсарам, кліпмэйкерам, кіраўніком творчай майстэрні "Тэрыторыя кіно" Аляксандрай Бутар — у аудыёзапісу Sputnik Беларусь.