Кандрусевіч: Беларусі патрэбны закон аб рэстытуцыі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаяцель РКЦ у Беларусі незадаволены тым, што даводзіцца плаціць арэндную плату за будынак магілёўскай катэдры.

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі (РКЦ) Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што дзяржава павінна вярнуць Касцёлу адабраныя ў савецкія часы храмы.

Тэкст выступлення Кандрусевіча ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце быў апублікаваны на сайце РКЦ.

Кандрусевіч распавёў аб адкрыцці каталіцкага ўніверсітэта ў Беларусі - Sputnik Беларусь
Відэа
Кандрусевіч распавёў аб адкрыцці каталіцкага ўніверсітэта ў Беларусі

Адзначаецца, што падчас выступу мітрапаліт на прыкладзе магілёўскай катэдры "паказаў усю недарэчнасць сітуацыі, калі Касцёл вымушаюць плаціць за будынак, які першапачаткова яму і належаў".

На думку Кандрусевіча, для вырашэння падобных праблем у Беларусі патрэбен закон аб рэстытуцыі, па прыкладзе аналагічных дакументаў, прынятых у Літве, Латвіі і Расіі.

"Пасля трох пакаленняў савецкага ліхалецця ў Беларусі засталося вельмі мала гістарычных культавых будынкаў, якія раней належалі рэлігійным арганізацыям. Гэта наша нацыянальная каштоўнасць і спадчына, менавіта таму павінна быць створана дзяржаўная праграма па іх аднаўленню", — сказаў Кандрусевіч.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што менавіта сакральныя будынкі, "а не архітэктурна безгустоўныя новабудоўлі", будуць наведваць турысты і паломнікі.

Кандрусевіч таксама звярнуў увагу, што да гэтага часу ў Беларусі не прапісаныя асобныя нормы для будаўніцтва храмаў, а тэрмін іх узвядзення па-ранейшаму вызначаецца нормамі для клубаў і дамоў культуры.

"Храмы будуюцца за ахвяраванні вернікаў, а не за дзяржаўныя сродкі, як у выпадку з дамамі культуры. Атрымліваецца, што згодна з гэтымі нормамі касцёл павінен будавацца за год, а то і менш. Як гэта магчыма?" — задаў пытанне Кандрусевіч.

Стужка навiн
0