МІНСК, 4 мая — Sputnik. Табун коней, якія пасвяцца на газоне ў цэнтры Магілёва, знялі на фота жыхары абласнога цэнтра, здымак быў размешчаны ў адной з мясцовых суполак у сацыяльнай сетцы "УКантакце".
Паводле інфармацыі магілёўцаў, фота было зроблена напярэдадні днём на праспекце Шміта ў раёне Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.
Коней з трыма жарабятамі здолела сфатаграфаваць адна з жыхарак абласнога цэнтра.
Пры гэтым магілёўцы выказалі здзіўленне: якім чынам коні змаглі трапіць у цэнтр горада.