МІНСК, 5 мая — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца на Беларусі ў пятніцу 5 мая, будзе пераважна без ападкаў, але па захадзе краіны магчымыя дажджы з навальніцамі, паведамілі Sputnik у Гідрамеце.
Раней сіноптыкі папярэдзілі: бягучае пацяпленне будзе нядоўгім — ужо 9 мая чакаецца пагаршэнне надвор'я, істотна пахаладае і магчымы нават мокры снег.
"У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Па заходняй палове ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.
Спецыялісты таксама ўдакладнілі, што цягам дня максімальная тэмпература паветра складзе +12..+18°C, па паўднёвых раёнах Беларусі — ад +19 да +22°C.
У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, без дажджу, а днём паветра прагрэецца да +17°C.