МІНСК, 6 мая — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі пацярпела паражэнне ў першым матчы Чэмпіянату свету па хакеі ад каманды Фінляндыі, у іншым матчы канадцы без праблем справіліся з чэхамі, паведамляе Sputnik.
Напярэдадні ў Парыжы (Францыя) і Кёльне (Германія) стартаваў 81-ы Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Адкрываў турнір паядынак групы паміж зборнымі Беларусі і Фінляндыі. Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць Суомі.
У іншым матчы гэтай жа групы зборная Чэхіі буйна саступіла канадцам — 1:4 (1:0, 1:0, 2:1). У складзе "кляновых" вызначыліся Раян Аб'Райлі (7-я хвіліна), Майкл Мэтсан (21), Тайсан Бэры (55) і Джэф Скінар (60). Гол прэстыжу ў чэхаў на рахунку Лукаша Радзіла (53).
Сёння Чэмпіянат свету працягнецца шасцю паядынкамі:
Група А:
- Латвія — Данія (пачатак у 13:15);
- Славакія — Італія (17:15);
- Германія — Швецыя (21:15).
Група В
- Швейцарыя — Славенія (13:15);
- Беларусь — Чэхія (17:15);
- Нарвегія — Францыя (21:15)
Матч беларусаў і чэхаў пачнецца ў 17:15 (па мінскім часе), у прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 1".