Беларусь саступіла фінам у першы дзень ЧС па хакеі

© REUTERS / Grigory DukorХакеісты зборнай Беларусі на ЧС-2017
Хакеісты зборнай Беларусі на ЧС-2017 - Sputnik Беларусь
У першы дзень чэмпіянату адбыліся чатыры сустрэчы ў двух групах, сенсацыйны вынік паказалі нямецкія хакеісты ў сустрэчы з амерыканцамі.

МІНСК, 6 мая — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі пацярпела паражэнне ў першым матчы Чэмпіянату свету па хакеі ад каманды Фінляндыі, у іншым матчы канадцы без праблем справіліся з чэхамі, паведамляе Sputnik.

Напярэдадні ў Парыжы (Францыя) і Кёльне (Германія) стартаваў 81-ы Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Адкрываў турнір паядынак групы паміж зборнымі Беларусі і Фінляндыі. Гульня завяршылася з лікам 3:2 на карысць Суомі.

У іншым матчы гэтай жа групы зборная Чэхіі буйна саступіла канадцам — 1:4 (1:0, 1:0, 2:1). У складзе "кляновых" вызначыліся Раян Аб'Райлі (7-я хвіліна), Майкл Мэтсан (21), Тайсан Бэры (55) і Джэф Скінар (60). Гол прэстыжу ў чэхаў на рахунку Лукаша Радзіла (53).

Сёння Чэмпіянат свету працягнецца шасцю паядынкамі:

Група А:

  • Латвія — Данія (пачатак у 13:15);
  • Славакія — Італія (17:15);
  • Германія — Швецыя (21:15).

Група В

  • Швейцарыя — Славенія (13:15);
  • Беларусь — Чэхія (17:15);
  • Нарвегія — Францыя (21:15)

Матч беларусаў і чэхаў пачнецца ў 17:15 (па мінскім часе), у прамым эфіры яго пакажа тэлеканал "Беларусь 1".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі