Відэа

Пікачу "садзьмуўся" падчас танцу на фестывалі пакемонаў

Падпісацца
Адзін з удзельнікаў фестывалю пакемонаў, які прайшоў у Паўднёвай Карэі, "садзьмуўся" падчас танца. Глядзіце на відэа, як сек'юрыці выпраўлялі гэтае "непаразуменне".

Міжнародны фестываль пакемонаў святкуюць у многіх паўднёвакарэйскіх гарадах. У горадзе Сонда адзін з пакемонаў-танцораў "садзьмуўся" падчас паказальнага выступу.

Супрацоўнікі аховы адразу падаспелі і панеслі "пацярпелага" танцора, а выступленне працягнулася. Напрыканцы роліка "пацярпелы" Пікачу паспрабаваў было вярнуцца на сцэну, аднак выступленне ўжо завяршылася.

Ролік быў апублікаваны на відэахостынгу YouTube 30 красавіка і набірае папулярнасць — за гэты час танец пакемонаў ужо паглядзелі больш за 600 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0