Пяты Мінскі форум вулічных тэатраў праходзіць у Верхнім горадзе на гэтых выходных. Плануецца, што ў фестывалі возьмуць удзел больш за 200 артыстаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Расіі, Польшчы.
У рамках форуму ў рэжыме нон-стоп праходзяць прадстаўлення адразу на трох пляцоўках: ля ратушы, у карэтным дворыку і на арт-тэрасе за канцэртнай залай. Сёлета цыркавым артыстам ўпершыню будзе прадастаўлена асобная пляцоўка. Глядзіце на відэа, як адкрываўся форум вулічных тэатраў грандыёзным карнавальным шэсцем.
Міжнародны форум вулічных тэатраў праходзіць у Мінску
17:15 08.05.2017 (абноўлена: 01:53 09.05.2017)
© Sputnik / Сергей Пушкин / Пятый минский форум уличных театров
Падпісацца
Пяты мінскі форум вулічных тэатраў праходзіць 7-8 мая. Глядзіце на відэа, як адкрываўся фестываль тэатральным шэсцем.