МІНСК, 9 мая — Sputnik. "Таямнічае начное забойства сабакі — гісторыя пра 15-цігадовага хлопчыка, які бачыць навакольны свет праз прызму аўтызма.
Пасля выхаду кнігі ў свет у 2003 годзе стала распаўсюджвацца меркаванне, што раман дае дакладнае ўяўленне аб свядомасці чалавека, які пакутуе аўтызмам, але сам аўтар пазней казаў, што сам ён не з'яўляецца экспертам па гэтым пытанні.
Аднойчы галоўны герой апавядання 15-цігадовы Крыстафер Бун знаходзіць у садзе мёртвае цела суседскай сабакі з уваткнутымі ў яе садовымі віламі. Ён вырашае расследаваць забойства, нягледзячы на забароны бацькі. Хлопчык пачынае пісаць кнігу аб забойстве сабакі, куды старанна запісвае ўсе свае думкі. Падчас расследавання ён знаёміцца з суседзямі, якіх да гэтага не ведаў, хоць і жыў з імі на адной вуліцы. Ад адной з суседак Крыстафер даведаецца, што яго маці здрадзіла бацьку, а з лістоў маці — што яна не памерла, а збегла з новым каханым. Бацька Крыстафера прызнаецца, што сабаку забіў ён.
Так бачыць свет галоўны герой п'есы:
- "Маё імя Крыстафер Джон Фрэнсіс Бун. Я ведаю ўсе краіны свету, іх сталіцы і ўсе простыя лікі да 7507. І я прапаную вам сваю руку, і, калі вы пагаджаецеся, я павяду вас праз гісторыю, якая пачалася з таямнічага забойства сабакі".
- "Калі Тата, ці хтосьці іншы хоча мяне абняць ці засведчыць, што любіць мяне, адзіны магчымы для мяне спосаб — судакрануцца падушачкамі пальцаў. Бо я не люблю, калі да мяне дакранаюцца. І гэта адна з так званых "праблемаў паводзінаў", якія часам даводзілі Маму і Тату да сапраўднага шаленства".
- "У мяне раней было багата "праблемаў паводзінаў", але цяпер іх не так шмат, таму што я вырас і магу самастойна прымаць вырашэнні і сам рабіць некаторыя рэчы. І я прыняў вырашэнне распавесьці вам пра тое, што са мной здарылася".
Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Акторы: Аляксандра Грыбко, Андрэй Корзан, Барбара Зайцава, Валерыя Мельнік, Вольга Мядзьведзь, Дар'я Пармененкова, Дзмітрый Рубель, Наталля Горбань, Павел Паўлюць, Паліна Дабравольская, Раман Шыцько, Сяргей Хадзькоў.
Мастак: Юрый Вінагарадаў.
Музыка: Аляксей Варсоба (Port-Mone).
Пераклад: Крысціна Курчанкова.
Спектакль пакажуць 17 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў ад 7 рублёў.