МІНСК, 9 мая — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да суайчыннікаў пасля цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на плошчы Перамогі і разам з прысутнымі ў цэнтры Мінска ўшанаваў памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання.
"У гісторыі нямала лёсавызначальных дат, але 9 Мая — асаблівы дзень", — заявіў беларускі лідэр, звяртаючыся да прысутных.
Лукашэнка асудзіў спробы перапісаць гісторыю.
"Мы не можам дапусціць і не перастанем схіляцца перад мужнасцю землякоў, якія прайшлі праз пякельны агонь вайны", — сказаў ён.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы прызнаў, што чалавецтва апынулася каля небяспечнай рысы новай сусветнай вайны. Пагрозе, паводле яго слоў, падвяргаецца і Беларусь: у сумежных краінах назапашваюцца арсеналы, размяшчаюцца ваенныя базы, праводзяцца манеўры, з дапамогай пятай калоны адбываюцца спробы расхістаць сітуацыю ўнутры краіны.
"Асаблівую значнасць набываюць пільнасць і забеспячэнне бяспекі дзяржавы. Як зрэнку вока неабходна берагчы мір і згоду ў роднай хаце", — падкрэсліў прэзідэнт.