Марцін Райтэр: сучаснае мастацтва – змрочнае лічбавае Сярэднявечча

© Sputnik / Юлія ХвошчМарцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску
Марцін Райтэр выступае з лекцыяй у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нямецкі мастак, былы куратар берлінскай арт-прасторы "Тахелес" Марцін Райтэр наведаў Мінск з лекцыяй "Маё бачанне сучаснага мастацтва" і распавёў, як ратавацца творчым асобам у складаны пераходны перыяд.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Перш за ўсё Райтэр адзначыў, што ў сучасным мастацтве няма месца асобным геніям і што прагрэсіўнае мастацтва ўжо не можа з'яўляцца справай творчых адзінак, "як гэта імкнуцца нам навязаць рынкі".

На яго думку, сёння мастацтва павінна арыентавацца на інтэрнацыялістычную будучыню, павінна пераўтварыцца ў мульціз'яву. Іншага шляху для мастацтва няма, падабаецца нам гэта ці не. А сцвярджэнне, што "конжы сам будуе сваё жыццё", лічыць не адпаведным сучаснасці.

Марцін Райтэр распавёў пра свой позірк на сучаснае мастацтва - Sputnik Беларусь
Відэа
Марцін Райтэр: у сучасным мастацтве няма месца асобным геніям

"Такія рэчы, як выпяканне хлеба, распрацоўка праграмнага забеспячэння, пасля жывапісу, тэатра, танца, касмічных палётаў, музыкі, абрадаў, дапамогі бежанцам, дагляду за састарэлымі — усё гэта павінна знаходзіцца ў заплечніку мастака ХХІ стагоддзя", — лічыць Райтэр.

Поп-культура як перажытак мінулага

Марцін Райтэр знаходзіць феномен поп-культуры, што пышна квітнее з другой паловы ХХ стагоддзя, перажыткам мінулага і сапраўдным злом, што прывёў чалавецтва ў "цёмную оргію неаліберальнага гвалту".

"Гугл", "эпл" — гэта ўсё дзеці поп-культуры ХХ стагоддзя. Паводзіны банкіраў, фінансавых гігантаў — таксама вынік менавіта поп-культуры. Але сёння мастацтву варта рабіць акцэнт на супрацоўніцтва, супольны акцыянізм, інтэрвенцыю, навуку і эксперымент", — распавёў мастак.

© Sputnik / Юлія ХвошчМарцін Райтэр днямі наведаў Мінск з лекцыяй пра сучаснае мастацтва
Марцін Райтэр днямі наведаў Мінск з лекцыяй пра сучаснае мастацтва - Sputnik Беларусь
Марцін Райтэр днямі наведаў Мінск з лекцыяй пра сучаснае мастацтва

Мастацтва ў ХХІ стагоддзі — з'ява вельмі складаная і ўплецена ў комплекс эканамічных, палітычных, сацыяльных праблем пад назвай "пераходны перыяд". Куратар "Тахелеса" разглядае ХХІ стагоддзе як своеасаблівы мост паміж канфліктамі гістарычных плыняў — релігійных вучэнняў, буржуазнай нацыянальнай дзяржаўнасцю ХІХ стагоддзя — з няздзейсненай мадэрнізацыяй ХХ стагоддзя.

"Сітуацыю ў свеце сёння лепш за ўсё можна апісаць тэрмінам "змрочнае электроннае Сярэднявечча", у якім мы бачым бясконцую колькасць плыняў, што складаюцца з жудасных сцэнарыяў мінулага і светлага бачання будучыні. Яны імкнуцца ўзаімадзейнічаць адно з адным, супрацьдзейнічаць адзін аднаму, быццам вядуць грамадзянскую вайну".

"Дадаізм, флюксус і іншыя кірункі ў мастацтве мінулага — гэта найцікавейшыя тэматычныя плыні, але ў нашым ультрарэакцыйным і адначасова аблічбавана-футурыстычным часе, што насоўваецца на нас, іх можна скарыстаць у мастацтве толькі ўмоўна", — лічыць Райтэр.

© Sputnik / Юлія ХвошчЛекцыя былога дырэктара "Тахелеса" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Лекцыя былога дырэктара Тахелеса ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў - Sputnik Беларусь
Лекцыя былога дырэктара "Тахелеса" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

Мастак як элемент будучыні

Што сёння мы можам зрабіць для мастацтва ў вельмі складаны для яго час? Калі мы запытаемся ў сябе, то вернемся ў эпоху Рэнесанса, у тыя дні найвыбітнейшых генералістаў, якія таксама разважалі над гэтай тэмай — Бацічэллі, да Вінчы, Макіавэллі, Рафаэля, Дантэ і іншых.

"Найпершае, што павінна зрабіць творчая свядомасць сёння, — нанова адкрыць для сябе тое старое, пераглядзець яго, каб мець магчымасць думаць пра новае", — лічыць Райтэр.

© Sputnik / Юлія ХвошчЛекцыя Марціна Райтэра ў Мінску
Лекцыя Марціна Райтэра ў Мінску - Sputnik Беларусь
Лекцыя Марціна Райтэра ў Мінску

На думку мастака, моц карцінкі, выявы, візуальнага складніка ў свеце ўзрасла настолькі, што прывяла мастацтва да краю прорвы.

"У такіх умовах мне падаецца мэтазгодным, што сучаснае смелае мастацтва павінна альбо радыкальна пашырыцца, альбо знікнуць наогул".

Райтэр мае на ўвазе менавіта паступовае пашырэнне, бо кожнае творчае пачынанне сёння, на яго думку, можна апісаць фразай: "Што гэта можа азначаць? Халера яго бяры! Давай лепей намалюем больш дэкарацый для палацаў і яхт алігархаў!"

Напрыканцы Рэйтэр адзначыў, што мастак павінен заставацца вольным. "Як гэта выглядае? Вельмі шмат працаваць. Рабі так, як яно ёсць насамрэч, усё астатнее — бессэнсоўныя дэкарацыі". 

Стужка навiн
0