МІНСК, 9 мая — Sputnik. Галоўныя ролі ў спектаклі выканаюць Дар'я Пармененкава і Мікола Варабей, якія ўжо адзначаны шэрагам дыпломаў міжнародных тэатральных фестываляў, у тым ліку беларускім "Тэатральным куфарам", распавялі Sputnik у НЦСМ.
Ёй па заданні трэба перайсьці тэрыторыю ворага. Яна ідзе. Ён спяшаецца ёй на дапамогу. Сам. Без дазволу. Спяшаецца, таму што яе жыццё для яго найважнейшае. Яна прымае спачатку яго дапамогу. Пазней — яго пачуцці. Але вайна прымушае іх выбіраць.
"На што яны здольныя, каб абараніць свой выбар? Як далёка яны гатовыя пайсці? Пайсці… І не вярнуцца?" — запытаюць аўтары пастаноўкі ў гледачоў.
Пасля паказу гледачоў чакаюць на абмеркаванні з акторамі Дашай Парменековай і Міколай Вараб'ём і рэжысерам-педагогам Андрэем Саўчанкам.
Акторы: Дар'я Пармененкова і Мікола Варабей.
Інсцэніроўка: Андрэя Саўчанкі, Дар'і Пармененковай і Міколы Вараб'я.
Працягласць: 1 гадзіна 20 хвілін.
Рэжысер-педагог: Андрэй Саўчанка.
Паказ адбудзецца 11 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), пачатак а 19-й гадзіне.