МІНСК, 9 мая — Sputnik. Першы паўфінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ўвечары 9 мая ў Кіеве.
"Еўрабачанне" — папулярны еўрапейскі песенны конкурс, які праходзіць з 1957 года. У шоу 2017-га удзел возьмуць прадстаўнікі 43 краін.
У рамках "Еўрабачання" праходзяць тры асноўных шоу: два паўфіналы і фінал. Першы паўфінал конкурсу пройдзе ўжо ў гэты аўторак 9 мая — за права выйсці ў фінал будуць змагацца артысты з 18 краін свету. Парадак выступленняў у артыстаў наступны:
1. Швецыя: Робін Бенгтсан — I can not Go On
2. Грузія: Тамара Гачэчыладзэ — Keep The Faith
3. Аўстралія: Ісая Фаербрэйс — Do not Come Easy
4. Албанія: Ліндзіта — World
5. Бельгія: Бланш — City Lights
6. Чарнагорыя: Слаўко Калезіч — Space
7. Фінляндыя: Норма Джон — Blackbird
8. Азербайджан: Дыяна Гаджыева — Skeletons
9. Партугалія: Сальвадор Сабраў — Amar Pelos Dois
10. Грэцыя: Демі — This is Love
11. Польшча: Кася Мось — "Ліхтарык"
12. Малдова: Sunstroke Project — Hey Mamma
13. Ісландыя: Свала — Paper
14. Чэхія: Марціна Барта — My Turn 1
15. Кіпр: Ховіг — Gravity
16. Арменія: Арцвік — Fly With Me
17. Славенія: Амар Набер — On My Way
18. Латвія: Triana Park — Line
"Еўрабачанне-2017" не для ўсіх
Падрыхтоўка да конкурсу "Еўрабачанне-2017" суправаджалася скандалам з-за адмовы дапусціць расійскую канкурсантку Юлію Самойлаву. Служба бяспекі Украіны на тры гады забараніла ёй ўезд у краіну пасля выступленняў у Крыме, які Кіеў да гэтага часу лічыць сваёй тэрыторыяй. Кіраўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза Інгрыд Дэлтэнрэ заявіла, што глыбока шкадуе аб тым, што "Еўрабачанне" выкарыстоўваюць для палітычных гульняў. "Конкурс павінен радаваць мільёны людзей і аб'ядноўваць іх разам, ён не для таго, каб ставіць іх адзін супраць аднаго", — заявіла Дэлтэнрэ.
За ўсю гісторыю конкурсу не было выпадку, каб якую-небудзь краіну не дапускалі да конкурсу. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прапанаваў Расіі трансляваць выступ спявачкі праз спадарожнік або змяніць канкурсанта, на што Масква адказала адмовай. У выніку Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе, а Першы канал прыняў рашэнне адмовіцца ад трансляцыі "Еўрабачання-2017". Украіна атрымала права прымаць "Еўрабачанне-2017" пасля перамогі спявачкі Джамалы з песняй "1944" на конкурсе ў Стакгольме ў 2016 годзе. Фінал конкурсу пройдзе ў Кіеве 13 мая, паўфіналы плануецца правесці 9 і 11 мая.