Фота

Сустрэча з фотамастаком Уладзімірам Шахлевічам адбудзецца 17 мая

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкФотаапарат, архіўнае фота
Фотаапарат, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Працы фатографа знаходзяцца ў калекцыях музеяў Парыжу, ЗША, Італіі, Даніі.

МІНСК, 9 мая — Sputnik. Уладзімір Шахлевіч, прадстаўнік "Мінскай школы фатаграфіі", адзін з нешматлікіх выпускнікоў знакамітых вучэбных студый пад кіраўніцтвам Валерыя Лабко, наведае Мінск з лекцыяй аб мастацтве 17 мая, распавялі Sputnik у НЦСМ.  

Працы Уладзіміра Шахлевіча знаходзяцца ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, ФНАК (Нацыянальны фонд сучаснага мастацтва Парыжа), Музея прыгожых мастацтваў (Санта Фэ, ЗША), Музея Ken Damy (Brescia, Італія), Музея фотамастацтва (Адэнсе, Данія), Дзяржаўнай Траццякоўскай Галерэі (аддзел найноўшых плыняў, Масква), Музейна-выставачнага комплексу МДФ (Масква), Калекцыі Міністэрства культуры Расіі (Масква) і інш.

Уладзімір Шахлевіч нарадзіўся ў 1949 годзе ў Брэсце. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, архітэктурны факультэт у 1978-м. Сябра Саюза фотамастакоў Расіі з 1991 года, зараз жыве і працуе ў Маскве.

Творчая сустрэча адбудзецца ў межах праекту "Персоны" дыскусінага клубу Blowup пры НЦСМ 17 мая, пачатак а 19-й гадзіне.  

 

 

Стужка навiн
0