Беларусы адзначылі Дзень Перамогі ў аўторак: ва ўсіх рэгіёнах прайшлі шэсця і гулянні. Кульмінацыяй святкавання стаў салют, які а 23:00 прагрымеў у многіх гарадах рэспублікі.
Сталічны салют — самы маляўнічы ў краіне: яго далі 30 залпамі з некалькіх кропак, сярод якіх была і плошча Перамогі. Назіраць шоу можна было практычна з усіх куткоў гораду.
На плошчы Перамогі паказалі перад парадам і захапляльнае 3D-шоу — таксама ўпершыню за ўвесь час святкавання 9 Мая.