МІНСК, 10 мая — Sputnik. Майскаму фэсту папярэднічаў конкурсны перыяд, у якім беларускія тэатральныя крытыкі, рэжысёры і драматургі адбіралі самыя яркія тэксты па дзвюх намінацыях: "Новая п'еса" і "Вяртанне", новаўвядзеннем 2017 года стала яшчэ адна намінацыя — "Тутэйшыя".
Сёння цэлы пласт сучаснай драматургіі кажа аб людзях тут і цяпер, наўпрост звяртаецца да рэальнага жыцця — пры дапамозе мовы XXI стагоддзя, вядомых герояў і актуальных тэм. Карціна свету складаецца з часам дзіўных пытанняў: чаму Андрэй — гэта Ягор, якую песню Летава не любяць усе, чаму добра там, дзе нас няма.
WriteBox-2017 — гэта як найноўшыя тэксты сучасных драматургаў, так і тэксты-вяртанні, якія будуць прачытаны камандамі мінскіх рэжысёраў і акцёраў. У праграме фестывалю будуць прадстаўлены і п'есы пачаткоўцаў, маладых аўтараў, і тэксты ўжо вядомых беларускіх драматургаў — Канстанціна Сцешыка, Андрэя Іванова, Максіма Дасько, Віталя Каралёва.
Праграма II конкурса-фестываля сучаснай беларускай драматургіі WriteBox:
18 мая
17:00
Сяргей Кавалёў "Юдзіф"
Рэжысёр Павел Лубчонак
19:00
Аляксандр Бугроў "Бессмяротны полк"
Рэжысёр Валянціна Ваўчок
19 мая
14:30
Аляксей Макейчык "Галасы"
Рэжысёр Сяргей Анцялевіч
(Чытанні сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі)
16:30
Андрэй Іваноў "З вучэльні"
Рэжысёр Антон Макуха
(Чытанні сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі)
Намінацыя "Тутэйшыя"
19:00
Віталь Каралёў " Москаў Дрымін"
Рэжысёр Аляксей Кузьміцкі
20 мая
14:00
Наталля Ярмольчык "Больш цябе не будзе" (на беларускай мове)
Рэжысёр Уладзімір Піскуновіч
Намінацыя "Вяртанне"
16:30
Вольга Прусак "Сіртакі"
Рэжысёр Аляксей Стрэльнікаў
19:00
Іван Крэпасны "Сонечны круг"
Рэжысёр Марыя Ісаева
21 мая
15:30
Канстанцін Сцешык "Ляцелі арэлі"
Рэжысёр Дзяніс Паршын
Намінацыя "Тутэйшыя"
18:00
Максім Дасько "Лабрум"
Режиссёр Антаніна Аляшкевіч
Усе паказы адбудуцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3), кошт квіткоў — 3 рублі, абанемент на ўсе паказы — 20 рублёў.