Міжнародны форум моладзевых хораў пройдзе ў Мінску з 11 па 14 мая

© Sputnik / Виктор ТолочкоБДУ
БДУ - Sputnik Беларусь
У гэтым годзе форум прымеркаваны да святкавання 950-годдзя Мінска.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. XII Міжнародны форум студэнцкіх хароў "Папараць-кветка — 2017" пройдзе з 11 па 14 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, паведамілі ў прэс-службе БДУ.

Форум збярэ каля 200 удзельнікаў, якія прадстаўляюць 6 калектываў з Беларусі, Расіі і Польшчы. Стартуе форум з "візітных картак" калектываў, якія прадставяць па адным нумары.

Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Лідзія Заблоцкая - Sputnik Беларусь
Студэнтка БДУ ўвайшла ў пяцёрку лепшых на конкурсе "Youthvision"

Конкурсная праграма складаецца з двух выпрабаванняў: выкананне свецкай і духоўнай музыкі. Першы канцэрт будзе арганізаваны 12 мая ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы ім. М. І. Глінкі (вул. Грыбаедава, 22). Пачатак у 11:00. У гэты ж дзень, у Архікафедральным саборы Святога Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9) калектывы прадставяць свае праграмы духоўнай музыкі. Пачатак у 19:30.

Кульмінацыяй форуму стане гала-канцэрт удзельнікаў, які пройдзе 13 мая ў канцэртнай зале "Верхні горад" (пл. Свабоды, 23а). Пачатак у 14:00.

Ацэніць творчыя працы прафесійная судзейская калегія. У яе склад увайшлі Мішэль Джос, Раса Гелгацьене (Вільнюс, Літва), Андрэй Саўрыцкі (Беларусь) і Сямён Кліманаў (Беларусь). Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты і дыпломы.

У гэтым годзе форум прымеркаваны да святкавання 950-годдзя Мінска.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі