Студэнтка БДУ ўвайшла ў пяцёрку лепшых на конкурсе "Youthvision"

© Photo : Вконтакте / Лидия ЗаблоцкаяДругакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Лідзія Заблоцкая
Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Лідзія Заблоцкая - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Лідзія Заблоцкая выступала на міжнародным конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне 2011" (Арменія), дзе заняла 3 месца.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Студэнтка БДУ ўвайшла ў пяцёрку лепшых выканаўцаў на Міжнародным песенным конкурсе "Youthvision" у Азербайджане, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Кацярына Дуброўская - удзельніца конкурсу Краса Сусвету- 2017 - Sputnik Беларусь
5 фактоў з жыцця беларускай прыгажуні, якая не збіраецца замуж

"Другакурсніца Інстытута журналістыкі БДУ Лідзія Заблоцкая заняла чацвёртае месца, прадставіўшы кампазіцыю "The House Of The Rising Sun" гурта The Animals. Яе выступленне было ацэнена ў 83 балы. Такую ж ацэнку атрымалі артысты з Азербайджана і Славакіі. Такім чынам тры краіны падзялілі чацвёртую пазіцыю", — распавялі ў БДУ.

Першае месца ў гэтым годзе заваявала Мары Акобія з Грузіі, набраўшы 109 балаў. "Сярэбраным" прызёрам стаў Нур Чалпон з Кыргызстана. На яго рахунку 100 ачкоў. Трэцяй з сумай балаў 97 стала Ірына Драгу з Малдовы.

Усяго ў конкурсе "Youthvision" прынялі ўдзел 19 краін, сярод іх: Беларусь, Вялікабрытанія, Італія, Фінляндыя, Ізраіль, Славакія, Польшча, Венгрыя, Іран, Малдова, Сербія, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Украіна, Казахстан, Узбекістан, Грузія, Азербайджан. Як паведамілі ў вядучай ВНУ краіны, "у склад журы ўвайшлі прадстаўнікі названых краін. Ад Беларусі ацэньваў артыстаў намеснік начальніка ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ Рыгор Пасрэднік".

У мінулым годзе студэнт філалагічнага факультэта БДУ Улад Чыжыкаў стаў "срэбным" прызёрам Міжнароднага песеннага конкурсу "Youthvision".

Стужка навiн
0