Снегапад напачатку мая: беларусы зноў жартуюць аб надвор'і

© Sputnik / Александр Полегенько / Перайсці ў медыябанкцюльпаны ў снезе, архіўнае фота
цюльпаны ў снезе, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раптоўны снегапад прымусіў мінчан стаць падобнымі на жыхароў Лондана: цяпер яны могуць бясконца падтрымліваць размовы аб надвор'і.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Увесь дзень беларусы кажуць аб надвор'і, некаторыя нават радуюцца майскаму снегу, што нечакана выпаў у сераду 10 мая. Sputnik паглядзеў, як мінчукі рэагуюць на зіму напачатку мая.

​Погода в #minsk — истеричка. Разница в 5 минут. pic.twitter.com/hljYSGCv1V

​Змірыўшыся з неабходнасцю перачакаць халады, беларусы пачалі думаць, чым палепшыць чаканне цяпла і лета.

​Адначасова з навіной аб майскім снезе многіх заспела навіна аб адключэнні гарачай вады.

​Нехта пачаў шукаць паралелі паміж надвор'ем і ўласнай душэўнай раўнавагай, дзякуючы прыроду за гармонію.

Сіноптыкі абяцаюць, што да выхадных у Мінску па Беларусі пацяплее. Як раней паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, нягледзячы на тое, што максімальная тэмпература на выхадных месцамі дасягне адзнакі +20°С, яна ў сярэднім усё роўна будзе ніжэй за кліматычную норму для гэтага часу.

Стужка навiн
0