Упершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан

© Photo : Facebook / Andrei ShevchikУпершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан
Упершыню ў Беларусь заляцеў сібірскі чорнагаловы чакан - Sputnik Беларусь
Арнітолагі назвалі птушку, якая ляцела ў Заходнюю Сібір з Індыі праз беларускае Палессе, выведнікам.

МІНСК, 10 мая — Sputnik. Беларускія арнітолагі зарэгістравалі факт міграцыі праз Беларусь сібірскага чорнагаловага чакана, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Бёрдвочар з Палесся Андрэй Шэўчык сфатаграфаваў незвычайную для Беларусі птушку ў пойме ракі Ненач ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці.

Казарка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Белавежскай пушчы заўважылі рэдкую для Беларусі белашчокую казарку

"У Беларусі адзначаны новы для краіны від птушак — сібірскі чорнагаловы чакан. Гэтыя птушкі гняздуюцца ў Заходняй Сібіры, а зімуюць у Індыі і Тайландзе", — паведамілі Sputnik у сераду ў "АПБ".

Арнітолагі адзначылі, што сібірскага чорнагаловага чакана бачылі ў Літве 17 гадоў таму, а ў Польшчы ў кастрычніку 2016 года і ў маі 2015.

У Беларусі былі зарэгістраваны два віды чаканаў — лугавы чакан і чорнагаловы чакан, які ўжо больш за 15 гадоў гняздуецца ў Заходнім Палессі.

Спецыялісты адзначылі, што птушкі часам блытаюцца ў маршрутах і могуць зрабіць "крук" у тысячы кіламетраў, каб патрапіць на сваё сталае месца гнездавання або зімоўкі. У сувязі з гэтым яны прывялі прыклад з беларускімі зязюлямі, якія ляцелі з Паўднёвай Афрыкі ў Беларусь праз Іспанію.

"Пасля перадышкі на Палессі птушка, хутчэй за ўсё, вернецца ў Сібір. Некаторым птушкам уласцівыя рызыкоўныя прыгоды, такім чынам яны могуць знайсці новыя прыдатныя вобласці для рассялення", — лічыць дырэктар АПБ Аляксандр Вінчэўскі.

"Хутчэй за ўсё гэтая асобіна чакана птушка-выведнік", — лічыць дырэктар АПБ.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі