Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску праграму на вершы Бураўкіна

© Photo : Прадастаўлена арганізатараміЗміцер Вайцюшкевіч
Зміцер Вайцюшкевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму – тады выйшаў альбом "Лірыка", гэтым разам музыка выступіць з праграмай "Дачакайся, матуля".

МІНСК, 10 мая — Sputnik. У мінскім Палацы культуры імя Шарко 26 мая ў межах сольнага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выканаюць лепшыя песні на вершы паэта Генадзя Бураўкіна — аднаго з галоўных лірыкаў беларускай паэзіі.

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму — тады выйшаў альбом "Лірыка", цалкам напісаны на вершы паэта. Пазней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў "Тое, што трэба" (2008), "Варанок" (2013), "Наша песня" (2015). Былі і неальбомныя творы — напрыклад, песня "Дакачайся, матуля", якая і дала назву праграме.

"Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляецца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж "Калыханка", "Месяц — жоўтая лодка" ці "Дачакайся, матуля" — гэта праніклівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова", — кажа Вайцюшкевіч.

Музыка таксама распавёў, што Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто яму тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Зараз такога няма і больш не будзе.

Паэта Генадзя Бураўкіна не стала амаль тры гады таму — 30 мая 2014 года.

Зміцер Вайцюшкевіч з праграмай на вершы Бураўкіна "Дачакайся, матуля" выступіць 26 мая ў Палацы культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3), пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — ад 18 рублёў. 

Стужка навiн
0