"Белавія" з 13 мая змяняе графік рэйсаў у Жуляны

© Photo : пресс-служба аэропорта ЖуляныСамалёт у аэрапорце Жуляны
Самалёт у аэрапорце Жуляны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кампаніі прынеслі пасажырам прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Беларуская авіякампанія "Белавія" папярэдзіла пасажыраў пра змены, якія адбудуцца ў выкананні рэйсаў у аэрапорт Жуляны (Кіеў).

"У сувязі з рамонтам узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Жуляны выкананне рэйсаў авіякампаніі будзе перанесена ў аэрапорт Барыспаль", — паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Там таксама ўдакладнілі, што частка самалётаў, якія лётаюць у Жуляны, будзе адменена, а частка перанакіравана ў Барыспаль.

Так, з 14 па 24 мая рэйсы В2-829/В2-830 будуць адменены, а рэйсы В2-839/В2-840 — лётаць у Барыспаль.

Акрамя таго, з 13 па 25 мая будуць прызямляцца ў Барыспаль рэйсы В2-847/ В2-848. У кампаніі прынеслі пасажырам прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Стужка навiн
0