Першыя фіналісты музычнага шоу тэлеканала НТБ і агенцтва Sputnik "Ты супер!" вызначацца ўжо 13 мая. Беларуская ўдзельніца Дар'я Чарнова выступіць у другім паўфінале, які пройдзе 20 мая.
У межах падрыхтоўкі да чарговага этапу беларуска ўзяла ўрок джаз-фанка ў харэографа Ганны Вітвіцкой. Глядзіце, як праходзіць занятак на відэа Sputnik і заўзейце за Дар'ю 20 мая.
Праект НТБ і Sputnik "Ты супер!" дорыць шанец таленавітым дзецям, якія апынуліся без апекі бацькоў, заявіць аб сабе. У шоу бяруць удзел выхаванцы дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзеці з прыёмных і апякунскіх сем'яў з краін былога СССР.
У шоу прымае ўдзел мінчанка Дар'я Чарнова. Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі, Насця Краўчэня з Калінкавічаў, выбыла з шоу на пачатку другога тура.
Сачыць за конкурсам і прадстаўніцай Беларусі можна ў спецыяльнай рубрыцы на сайце Sputnik Беларусь і афіцыйных суполках у сацсетках.
Sputnik вядзе прамыя трансляцыі конкурсу "Ты супер!" па суботах у 20:00.