Дзесяць цытат ад Сальвадора Далі

© AP / Robert KradinМастак Сальвадор Далі
Мастак Сальвадор Далі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кароль сюррэалізму нарадзіўся 11 мая 1904 года, за час свайго жыцця ён стварыў шмат твораў мастацтва, але, як кажуць крытыкі, найвыбітнейшым яго творам быў ён сам.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Скульптар, рэжысёр, пісьменнік, найбагацейшы і самы арыгінальны мастак свайго часу Сальвадор Далі навучыў чалавецтва эпатажу, паказаў узор сапраўднага кахання, распрацаваў лагатып "Чупа-чупса", стварыў сюррэалізм.

У Далі было своеасаблівае бачанне свету, Sputnik абраў дзесяць яскравых афарызмаў мастака з нагоды яго дня нараджэння.

  • Думаю, мне нічым не лягчэй было нарадзіцца, чым Творцы — стварыць Сусвет. Але ж ён потым адпачываў, а на мяне абрынуліся ўсе фарбы свету.
  • Я захапляюся Кантам. З яго я не зразумеў роўным лікам нічога. Чалавек, які напісаў такія важныя і дарэмныя кнігі, быў не інакш як анёлам.
Выстава Вялікі Рэмбрандт у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі - Sputnik Беларусь
Выстава Рэмбрандта праходзіць у Мінску ўпершыню за 40 год
  • Мяжа тупасці — маляваць яблык як ён ёсць. Намалюй хоць бы чарвяка, змардаванага каханнем, ці лангуста, што пляша з кастаньетамі, а над яблыкам няхай лётаюць сланы, і ты сам убачыш, што яблык тут лішні.
  • Я магу даваць выдатныя ўрокі жывапісу. А таксама кройкі і шыцця.
  • Здзіўляе асляпленне людзей, якія заўсёды робяць адно і тое ж. Мяне таксама здзіўляе, чаму служачы банка не з'ядае чэк, мне дзіўна, што мастакі раней за мяне не дадумаліся маляваць "мяккія гадзіннікі"…
  • Усё, аб чым думаеш п'яным, падаецца геніяльным, і як потым саромеешся гэтага! П'янства ўраўноўвае, робіць аднастайным і абязлічвае. Толькі істоты пасрэдныя могуць адчуваць сябе вышэй дзякуючы алкаголю, злы і геніяльны чалавек нясе алкаголь у сабе, алкаголь свайго трухлення.
  • Пакуль увесь свет разглядае мае вусы, я, схаваўшыся за імі, раблю сваю справу.
  • Мяне вабіць усё незразумелае. У прыватнасці, кнігі па ядзернай фізіцы — выдатны тэкст.
  • Цяжка прыцягнуць да сябе ўвагу нават ненадоўга. А я аддаваўся гэтаму занятку кожны дзень і гадзіну. У мяне быў дэвіз: галоўнае — хай пра Далі кажуць. На худы канец хай кажуць добра.
  • Я не веру, што Далі памрэ. Гэтага проста не можа быць.
  • © Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкВыстава работ Сальвадора Далі у Маскве
    Выстава работ Сальвадора Далі у Маскве - Sputnik Беларусь
    Выстава работ Сальвадора Далі у Маскве

    Не сюрам адзіным

    Далі, перш за ўсё, асацыюецца з сюррэалізмам, дадаізмам, кубізмам. Вядомы факт, што маладога Далі выключылі з акадэміі мастацтваў за тое, што ён не прызнаваў класічнага мастацтва і не разумеў, навошта яго прымушаюць гэта вывучаць. Аднак у сталыя гаты, падчас творчага крызісу, мастак вяртаецца з Парыжу ў родную Італію і прыходзіць у захапленне ад Рэнесансу — яго творы становяцца акадэмічнымі, у іх дамінуюць правільны чалавечыя прапорцыі.

    Арыгіналы работ Далі прывозілі ў Мінск у 2015 годзе, калі жыхары сталіцы пабачаць творы мастака зноў — не вядома. Сёння ж у Мінску можна пабачыць арыгіналыя работы Рэмбранта. Таму, калі вы такі ж прыхільнік Рэнесансу, як і Далі, то вам варта наведаць выставу, што праходзіць у Нацыянальным мастацкім музее да 3 ліпеня

    Стужка навiн
    0