Фестываль "Залатая шпора. 1812" аднавіць эпоху Напалеона

© Photo : Арганізатараў фестывалюФестываль "Залатая шпора. 1812" рэканструюе эпоху Напалеона
Фестываль Залатая шпора. 1812 рэканструюе эпоху Напалеона - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фэст гістарычнай рэканструкцыі пачатка XIX стагоддзя абяцае наведвальнікам сапраўдныя "Вайну і мір".

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Фестываль-рэканструкцыя "Залатая шпора. 1812" пройдзе 11 чэрвеня на базе конна-гістарычнага клуба "Залатая шпора", паведамілі Sputnik арганізатары фэста.

"Гасцей свята чакае максімальнае паглыбленне ў эпоху "апошняй прыгожай вайны" — эпоху Напалеона", — сказалі рэканструктары.

Уладальнік клуба Залатая шпора Павел Калінкоў - Sputnik Беларусь
Што стала з конніцай ВКЛ і як навучыцца трымацца ў сядле

Па задумцы арганізатараў, дзеянне разгорнецца ў беларускай сядзібе, якая напачатку XIX стагоддзя апынулася ў цэнтры падзей — корпус французскага маршала Даву наступае, а расійскія войскі з баямі пакідаюць пазіцыі.

Напрацягу дня наведвальнікаў фэсту чакаюць сапраўдныя "Вайна і мір". Балі і традыцыйныя кірмашы, звон шабляў на двубоях, народныя абрады і песні, рокат гармат і ружэйная страляніна ў грандыёзнай баталіі — усё гэта чакае гледачоў на некалькіх пляцоўках.

© Photo : Арганізатараў фестывалюРэканструкцыя балю XIX стагоддзя
Рэканструкцыя балю XIX стагоддзя - Sputnik Беларусь
Рэканструкцыя балю XIX стагоддзя

Арганізатары абяцаюць максімальны інтэрактыў — касцюмы можна будзе апрануць, а зброяй навучыцца карыстацца, таксама можна прыняць удзел у балі. Госці фестывалю, якія прыйдуць у традыцыйных беларускіх строях, атрымаюць зніжкі.

Дзе: вёска Міжрэчча, Валожынскі раён.

Калі: 11 чэрвеня.

Стужка навiн
0