Возера Нарач увайшло ў топ-5 курортаў СНД для расійскіх турыстаў

© Sputnik / Виталий ЧуясовПляж дзіцячага цэнтра "Зубраня"
Пляж дзіцячага цэнтра Зубраня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі курорт – возера Нарач згодна аналітычнага агляду заняло трэццяе месца па папулярнасці ў расійскіх турыстаў у краінах СНД.

МІНСК, 11 мая — Sputnik. Згодна з аналітычным аглядам агенцтва ТурСтат беларускі курорт — возера Нарач увайшло ў топ-5 па папулярнасці ў расійскіх турыстаў у краінах СНД.

Першую пяцёрку курортаў краін СНД, папулярных у расійскіх турыстаў, складаюць курорты Казахстана, Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана і Арменіі.

Топ-5 самых папулярных курортаў краін СНД:

  • Баравое (Казахстан),
  • Ісык-Куль (Кыргызстан),
  • Нарач (Беларусь),
  • Ленкарань (Азербайджан),
  • Севан (Арменія).

Па дадзеных ТурСтат, на курорт Баравое расійскія турысты браніруюць адпачынак у сярэднім на 12 дзён, на возера Ісык-Куль — на 10 дзён, на возера Нарач — на 8 дзён, у Ленкарань — на 7 дзён, а на возера Севан — на 3 дні.

Турыстычны бюджэт адпачынку на курортах краін СНД складзе ад 60 да 80 долараў у суткі. На курорты краін СНД з Расіі ў асноўным прыязджаюць турысты з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Маскоўскай вобласці і Паўднёвага Урала.

Рэйтынг складзены па выніках аналізу дадзеных сістэм онлайн-браніравання гатэляў.

Стужка навiн
0