Радыё

Зводка Саўінфармбюро: 11 мая - больш за паўмільёна палонных немцаў

© Sputnik / Михаил Трахман / Перайсці ў медыябанкПалонныя немцы ў Маскве
Палонныя немцы ў Маскве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легендарныя зводкі Саўінфармбюро пра падзеі на фронце 11 мая 1945 года, агучаныя голасам дыктара Юрыя Левітана, слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Сводка Совинформбюро: 11 мая – более полумиллиона пленных немцев

У ваенныя гады аб становішчы спраў на розных франтах, падзеях у тыле і дзейнасці партызанскага руху грамадзяне СССР даведваліся з паведамленняў Саўінфармбюро, якія трывала асацыяваліся з голасам дыктара Усесаюзнага радыё Юрыя Левітана — ён штодня зачытваў па радыё зводкі, што пачыналіся з фразы "Ад Савецкага інфармбюро".

На радыё Sputnik Беларусь слухайце агучаную Юрыем Левітанам зводку аб становішчы спраў на фронце ад 11 мая 1945 года.

***

На працягу 11 мая войскі Ленінградскага фронту працягвалі прыём капітуляваўшых злучэнняў і частак Курляндскай групы нямецкіх войскаў. З 9 па 11 мая здалося ў палон 133 000 нямецкіх салдат і афіцэраў і 14 генералаў. У ліку палонных генералаў, акрамя раней абвешчаных, камандзір 563 пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Нэйман, камандзір 87 пяхотнай дывізіі генерал-лейтэнант Штрахвіц, камандзір 30 пяхотнай дывізіі генерал-маёр Хенцэ, камандзір 263 пяхотнай дывізіі генерал-маёр Хеман, камандзір 24 пяхотнай дывізіі генерал —маёр Шульц і камандзір баявой групы 21 авіяпалявой дывізіі генерал-маёр Барт. Усяго ўлічана трафеяў: самалётаў — 75, танкаў і самаходных гармат — 244, палявых гармат — 948, мінамётаў — 323, кулямётаў — 2 932, вінтовак і аўтаматаў — 41 310 бронетранспарцёраў — 130, аўтамашын — 3 478, трактароў і цягачоў — 215, радыёстанцый — 223, вазоў з ваеннымі грузамі — 3 332, коней — 11 280. Прыём палонных і ўлік трафеяў працягваецца.

Войскі фронту цалкам занялі Курляндскі паўвостраў, выйшаўшы на ўзбярэжжа Рыжскага заліва і Балтыйскага мора.

Войскі 3-га Беларускага фронту скончылі прыём капітуляваўшых злучэнняў і частак нямецкіх войскаў у раёне вусця ракі Віслы і выраблялі прачэсванне занятай тэрыторыі, чысцячы яе ад пакінутых дробных груп і асобных салдат праціўніка. Усяго прынята больш за 20 000 палонны нямецкіх салдат і афіцэраў і 3 генерала. Улічаны наступныя трафеі: самалётаў — 50, танкаў і самаходных гармат — 20, палявых гармат — 300, мінамётаў — 134, кулямётаў — 2 500, вінтовак і аўтаматаў — 15 000, бронетранспарцёраў — 53, аўтамашын — 5 912, радыёстанцый — 30, коней — 1 570.

Войскі 2-га Беларускага фронту ў раёне вусця ракі Віслы на ўсход ад Данцыга і на касе Путцыгер-Нерунг на паўночны ўсход ад Гдыні працягвалі прыём капітуляваўшых нямецкіх войскаў. З 9 па 11 мая здалося ў палон 35000 нямецкіх салдат і афіцэраў і 7 генералаў. У ліку палонных генералаў, акрамя раней абвешчаных, камандзір 12 авіяпалявой дывізіі генерал-лейтэнант Шліпер. Акрамя таго, узята палонных на востраве Борнхольм 12 000 чалавек на чале з начальнікам гарнізона генерал-лейтэнантам Вутман. Усяго па фронце ўзята 47 000 чалавек. Нашы войскі занялі востраў Борнхольм.

Войскі 1-га Украінскага фронту напрацягу 11 мая пераследавалі адмовіўшыяся капітуляваць нямецкія войскі генерал-фельдмаршала Шэрнера і, прасоўваючыся наперад, занялі на тэрыторыі Чэхаславакіі горада Жыгле, Краловіцэ, Ракоўнік, Кладна, Брандіс, Мельнік, Ліса на Лабе, Млада Баляслаў, Дабровіцэ, Боўсоў, Ічын, Горжыцэ, Яромерж. Войскі фронту ў раёнах Хемніца і Ро-Кичаны (на ўсход ад Пільзэна) злучыліся з амерыканскімі войскамі. З 9 па 11 мая войскі фронту ўзялі ў палон 121 660 бязладна здаўшыхся нямецкіх салдат і афіцэраў і 7 генералаў. У ліку палонных генералаў камандзір 31 пяхотнай дывізіі СС генерал-лейтэнант Кемпф, начальнік навукова-даследчага інстытута СПА генерал-лейтэнант Штубенраўх, камендант горада Глатц генерал-маёр Петш і начальнік будаўнічага аддзела генерал-маёр Герман Бахер. На пяці нямецкіх аэрадромах войскі фронту захапілі 272 самалёта.

Войскі 4-га Украінскага фронту, пераследуючы адыходзячую на захад групу нямецкіх войскаў генерал-фельдмаршала Шэрнера, занялі на тэрыторыі Чэхаславакіі горада Новы Біджоў, Месцец Кралеве, Хлумец, Колін, Кутна Гара. З 9 па 11 мая войскі фронту ўзялі ў палон больш за 35 000 бязладна здаўшыхся нямецкіх салдат і афіцэраў і захапілі наступныя трафеі: танкаў і самаходных гармат — 127, палявых гармат — 820, мінамётаў — 510, кулямётаў — 1 700, вінтовак і аўтаматаў — больш 15 000, аўтамашын — 1 500, вазоў з ваеннымі грузамі — 6 000, паравозаў — 53, чыгуначных вагонаў — 3 700, коней — 500.

Войскі 2-га Украінскага фронту напрацягу 11 мая пераследавалі адмовіўшыяся капітуляваць нямецкія войскі з групы генерал-фельдмаршала Шэрнера і генерал-палкоўніка Велера і, паспяхова прасоўваючыся наперад, занялі на тэрыторыі Чэхаславакіі горада Хотэборж, Ледзеч, Влашым, Быстржыцэ, Мілічын, Йестэб-Ніце, Табар, Пельгржымаў, Сабеслаў. Войскі фронту ў раёне на паўночны захад ад горада Чэске Будэёвіцэ злучыліся з амерыканскімі войскамі. Адначасова войскі фронту на паўднёвы-ўсход ад горада Чэске Будэёвіцэ прасоўваліся наперад і на тэрыторыі Аўстрыі занялі горада Гмюнд, Вейтра, Цветль, Отэншлаг, злучыўшыся ў раёне на паўднёвы-ўсход ад Лінца з амерыканскімі войскамі. З 9 па 11 мая войскамі фронту ўзята ў палон больш за 98 000 бязладна здаўшыхся нямецкіх салдат і афіцэраў, 8 генералаў і захоплены наступныя трафеі: самалётаў — 40, танкаў і самаходных гармат — 107, палявых гармат — 175, аўтамашын — 468, вазоў з ваеннымі грузамі — 1 560, чыгуначных вагонаў — 430.

Войскі 3-га Украінскага фронту напрацягу 11 мая пераследавалі адыходзячыя на захад нямецкія войскі і ў выніку паспяховых дзеянняў прымусілі вялікую частку войскаў суперніка скласці зброю. Па папярэдніх дадзеных, войскамі фронту з 9 па 11 мая ўзята ў палон больш 106.000 нямецкіх салдат і афіцэраў і 5 генералаў. Захопленыя наступныя трафеі: самалётаў — 238, танкаў і самаходных гармат — 214, палявых гармат — 1 252 мінамётаў — 212, кулямётаў — 12 000, вінтовак і аўтаматаў — 25 000, аўтамашын — 5 600, паравозаў — 214, чыгуначных вагонаў — 5 260, вазоў з ваенным грузам — 2 570, коней — 2 690.

Усяго, такім чынам, з 9 па 11 мая на ўсіх франтах ўзята ў палон больш за 560 000 нямецкіх салдат і афіцэраў і 45 генералаў.

Стужка навiн
0