МІНСК, 12 мая — Sputnik. У фінал конкурсу выйшлі па дзесяць пераможцаў двух паўфіналаў, таксама аўтаматычна ў апошні этап трапілі краіны так званай Вялікай пяцёркі — Францыя, Германія, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія, а таксама старана-гаспадыня — Украіна.
Усяго на сцэне ў фінале прагучыць 26 песень. Прадстаўнікі Беларусі — гурт NaviBand выступяць пад нумарам 3.
Парадак выступаў у фінале "Еўрабачання-2017":
- Ізраіль
- Польшча
- Беларусь
- Аўстрыя
- Арменія
- Нідэрланды
- Малдова
- Венгрыя
- Італія
- Данія
- Партугалія
- Азербайджан
- Харватыя
- Аўстралія
- Грэцыя
- Іспанія
- Нарвегія
- Вялікабрытанія
- Кіпр
- Румынія
- Германія
- Украіна
- Бельгія
- Швецыя
- Балгарыя
- Францыя
NaviBand выступілі ў другім паўфінале 11 мая. Другі раз яны выканаюць песню на беларускай мове "Гісторыя майго жыцця" ўжо ў фінале "Еўрабачання", які пройдзе 13 мая. Беларусь за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў песенным конкурсе "Еўрабачанне" праходзіла ў фінал чатыры разы — у 2007 годзе Дзмітрый Калдун (6-е месца), у 2010-м "3+2" (24-е месца), у 2013 — Алёна Ланская (16-е месца), у 2014 — ТЭА (16-е месца).
"Еўрабачанне-2017" многія называюць самым скандальным з усіх — з-за сітуацыі з расійскай спявачкай Юліяй Самойлавай, якой быў забаронены ўезд ва Украіну. Еўрапейскі вяшчальны саюз не змог урэгуляваць дадзеную праблему, пасля чаго расійскі "Першы канал" адмовіўся ад трансляцыі шоу.