Сіноптыкі абяцаюць на выхадныя беларусам сонечны дзень і зорную ноч

© PixabayЦюльпаны вясной, архіўнае фота
Цюльпаны вясной, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На Беларусь пасля майскіх снегападаў нарэшце вяртаецца камфортнае надвор'е, хоць у выхадныя дні па начах будзе яшчэ халаднавата.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. На Беларусь вяртаецца цёплае і сонечнае надвор'е, але ў бліжэйшыя выхадныя дні па начах будзе яшчэ халаднавата, паведаміў Sputnik начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Сёлета вясна па рэспубліцы выдалася доўгай і халоднай, у красавіку нават адзначаліся замаразкі да 7-8 градусаў марозу, перыядычна выпадаў мокры снег. Першыя дні мая не прынеслі беларусам вясновага цяпла.

"Надвор'е пайшло на папраўку. Умовы надвор'я на тэрыторыі краіны ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Воблачнасці будзе мала, ападкі на большай частцы спыняцца, у дзённыя гадзіны будзе свяціць сонца, ноччу — ззяць зоркі", — паведаміў Рабаў.

Снег у маі - Sputnik Беларусь
Фота
Май месяц на Беларусі – кветкі і гарады пад снегам

З яго слоў, ноччу і раніцай будзе яшчэ па-вясноваму халаднавата, а днём усталюецца камфортнае надвор'е.

Так, у суботу 13 мая будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ўначы —2..+4°С, па паўднёвым захадзе да +7°С; днём +12..+18°С. У Мінску ў суботу будзе пераменная воблачнасць, ападкаў не чакаецца. Вецер усходні 3-8 м/с. Тэмпература ноччу 0..+2°С, днём +13..+15°С.

У нядзелю 14 мая будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу —1..+6°С, па поўдні да +8°С, днём +13..+20°С. У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць і без дажджоў. Ноччу будзе +2..+4°С, днём чакаецца +15..+17°С.

У панядзелак 15 мая таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночна-заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу 0..+7°С, днём 16..+23°С. У Мінску ў панядзелак захаваецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. Тэмпература ноччу +3..+5°С, днём +18..+20°С.

Стужка навiн
0