Латвія назвала тэрміны будаўніцтва сцяны на памежжы з Беларуссю

© Sputnik / Виктор ТолочкоПункт пропуску Грыгароўшчына на беларуска-літоўскім памежжы
Пункт пропуску Грыгароўшчына на беларуска-літоўскім памежжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі пазітыўна ацэньваюць ініцыятыву суседняй краіны па ўзмацненні аховы мяжы пры дапамозе "інтэлектуальнай сістэмы кіравання мяжой".

МІНСК, 13 мая — Sputnik. Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі падрыхтавала дакумент, якім вызначаны тэрміны будаўніцтва і працягласць сцены на мяжы з Беларуссю, паведамілі латвійскія СМІ ў суботу.

Гэта не першы раз, калі Латвія падымае пытанне аб так званай сцяне на мяжы. Папярэдні выпадак быў у сакавіку 2017 года, а раней — у ліпені 2016-га.

Міністр унутраных спраў Латвіі Рыхардс Казлоўскіс заявіў, што сцяну на ўсходняй мяжы трэба будаваць не толькі з Расіяй, але і з Беларуссю.

У адпаведнасці з дадзеным дакументам, працы па ўзвядзенні сцены на беларуска-латвійскай мяжы пачнуцца ў 2018 годзе, агульны кошт гэтага праекта складзе амаль 10 мільёнаў еўра.

Таксама паведамляецца, што ўжо сёлета міністэрства ўнутраных спраў Латвіі пачне закупляць абсталяванне.

У Рызе мяркуюць, умацаванне на мяжы з Беларуссю дазволіць абмежаваць паток нелегальных імігрантаў і іншых парушальнікаў мяжы, паведамілі латвійскія СМІ.

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі пазітыўна ацэньваюць ініцыятыву суседняй краіны па ўзмацненні аховы мяжы. Са слоў прадстаўнікоў ДПК Беларусі, важна правільна разумець лексіку, якая выкарыстана ў дадзеным кантэксце. У ДПК удакладнілі, што беларускія памежнікі рэдка выкарыстоўваюць слова "сцяна" або "плот", а кажуць "інтэлектуальная сістэма кіравання мяжой".

Стужка навiн
0