МІНСК, 13 мая — Sputnik. Міжнародны фэст рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра-Мінск — 2017" праходзіць у Мінску ў суботу, перадае карэспандэнт Sputnik.
Фестываль рэтрааўтамабіляў у беларускай сталіцы праводзіцца рэгулярна. Да прыкладу, у 2015 годзе ў цэнтры Мінска былі прадстаўлены рарытэтныя "Жук", "Трабант" і "Багіня". У суботу ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага сцяга Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага фестывалю рэтра- і класічных аўтамабіляў "Рэтра-Мінск — 2017".
Сёлета на фестывалі ў Мінску свае рарытэтныя аўтамабілі прадставілі грамадзяне з дзевяці краін: Беларусі, Іспаніі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Фінляндыі і Эстоніі.
Як перадае карэспандэнт Sputnik, сёння ў Мінску прадстаўлены такія ўнікальныя мадэлі, як Buick Eight Special 1940 года выпуску, Citroen DS 23, выпушчаны ў 1972 годзе, Chevrolet Monte Carlo 1971 года выпуску, Volvo p1800 "custom", Oldsmobile Cutlass Supreme Buick Special Two door sedan Deluxe 1951 года выпуску, Chrysler Newport County Sheriff 1975 года выпуску.
Сёння мінчукі і госці беларускай сталіцы ўбачылі больш за 150 цікавых і годных экіпажаў розных гадоў, папярэдне прайшлі адбор на ўдзел у злёце.
Пасля абеду рэтрааўтамабілі накіраваліся на Кастрычніцкую плошчу.