Сёлета на Беларусі ўсталявалася незвычайна халоднае для вясны надвор'е: у красавіку былі замаразкі, а ў маі ўжо не адзін раз прайшлі ападкі ў выглядзе мокрага снегу.
І калі ў абласных цэнтрах Беларусі на пачатку мая яшчэ можна было заўважыць першыя прыкметы вясны, то мінчукі амаль страцілі веру ў надыход цяпла і абменіваліся бясконцымі жартамі на гэтую тэму ў сацыяльных сетках.
Але ў самай сярэдзіне мая ў Мінску, нарэшце, можна было паназіраць за надыходам вясны — 13 мая жыхары сталіцы адчувалі сябе, як у пачатку красавіка.

1/15
© Sputnik
Сталічныя дзьмухаўцы, нарэшце, убачылі сонейка.

2/15
© Sputnik
Кветкі асцярожна расплюшчваюць пялёсткі - а раптам падалося?

3/15
© Sputnik
У сярэдзіне мая сады звычайна ўжо буйна квітнеюць - сёлета ў гэты перыяд у Мінску кветкі толькі пачынаюць распускацца.

4/15
© Sputnik
Пяшчотная напаўпразрыстая зеляніна, характэрная для пачатку красавіка.

5/15
© Sputnik
Дрэвы сустракаюць пару аднаўлення.

6/15
© Sputnik
Прыгожы і лес ранняй вясной.

7/15
© Sputnik
Пралескі напярэдадні летняй пары з'ява даволі рэдкая - трымайце.

8/15
© Sputnik
Вясновы лес у сонечных праменях.

9/15
© Sputnik
Шпак мусіць папесціцца ў дзьмухаўцах, пакуль зноў не выпаў снег.

10/15
© Sputnik
У мінулую суботу на беразе сталічнага Цнянскага вадасховішча быў аншлаг - мінчукі каталіся на роварах, шпацыравалі з хатнімі гадаванцамі і нават загаралі! Але ніхто не купаўся.

11/15
© Sputnik
Качкі вяртаюцца ў звычайнае для іх асяроддзе.

12/15
© Sputnik
Самыя рамантычныя птушкі сустракаюць самую рамантычную пору года на Цнянскім вадасховішчы.

13/15
© Sputnik
Мінчукі імкнуцца адбіць на фота рэдкую для Мінска прыродную з'яву.

14/15
© Sputnik
Ранняя вясна ў сярэдзіне мая.

15/15
© Sputnik
Дрэвы квітнеюць на месяц пазней звычайнага, будзем спадзявацца, што і восень спазніцца да нас.